Vada, Chmieĺ I Solad

1 views

Lyrics

П'юць піва мястэчкі
 П'юць піва і вёскі
 І паньства статэчна
 І люд вельмі просты
 П'е піва і худы
 П'е піва і тлусты
 І дзед сіваброды
 І хлопак бязвусы
 І з куфляў у страўнікі
 Ллецца вясёла
 Напой старадаўні
 Вада, хмель і солад
 П'юць піва краіны
 П'юць піва народы
 І граф пры каміне
 І злодзей бязродны
 П'юць піва паненкі
 П'юць піва панове
 За талер старэнькі
 І за злоты новы
 І з куфляў у страўнікі
 Ллецца вясёла
 Напой старадаўні
 Вада, хмель і солад
 П'е піва епіскап
 П'е піва бязбожнік
 Прафесар за кніжкай
 Шкаляр-падарожнік
 П'юць піва сяляне
 П'юць піва рыцэжы
 Цыгане ў стане
 Татары на межах
 І з куфляў у страўнікі
 Ллецца вясёла
 Напой старадаўні
 Вада, хмель і солад

Audio Features

Song Details

Duration
03:22
Key
7
Tempo
186 BPM

Share

More Songs by Stary Olsa

Similar Songs